Першыя крокі да “Маладзечна – 2026”

У гэтым годзе адбудзецца юбілейны ХХV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі “Маладзечна”. Першыя творчыя мерапрыемствы да свята ў межах культурнай акцыі “На шляху да фестывалю” ўжо ідуць.

21 сакавіка ў Чысценскім сельскім доме культуры адбыўся аўтарскі канцэрт паэта-песенніка Канстанціна Цыбульскага “Анёлы кахання”. Шматлікая публіка з цяплом сустрэла выканаўцу і суправаджала яго выступленне авацыямі.

Таксама ў гэты дзень у Чысценскай сельскай бібліятэцы на сустрэчы з аматарамі паэзіі свае лірычныя вершы чытаў старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос.

Абодва мерапрыемствы сталі запамінальнымі ў культурным жыцці пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна.

Прэс-служба МАА СПБ