Новая кніга Алеся Бычкоўскага
У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга пісьменніка з Беразіно Алеся Бычкоўскага “Чароўны чамадан з пахам адрэналiну”. Выданне пачынае серыю кніг “Век прозы”, якая прапануе чытачу найлепшае, што створана ў наш час у беларускай мастацкай літаратуры.
Апавяданне “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну” вытрымана ў жанры гумарыстычнай фантастыкі. У цэнтры сюжэта – чалавек, які знайшоў прыстасаванне з уласцівасцямі матэрыялізаваць любыя загаданыя рэчы і які з той прычыны патрапіў у вельмі камічную і драматычную сітуацыю!
“Казкі для дарослых дзяцей” у прамым сэнсе казкі. Змест іх – для дзетак, а вось высновы ў канцы кожнай – выключна для дарослых.
Прэс-служба МАА СПБ

















