Навіны з кніжнай выстаўкі: за кім выбар дзіцячай кнігі?
19 сакавіка на пляцоўку Мінскага абласнога аддзялення СПБ завітала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах. Яна правяла аўтограф-сесію і падзялілася з калегамі і наведвальнікамі думкамі наконт ролі дзіцячай кнігі ў жыцці грамадства.
Алена Анатольеўна расказала як ствараліся яе творы для дзяцей, такія як “Павучок Славік”, “Рыпучае дрэва”, “Пашка і сонечны праменьчык”. Падзялілася, у чым іх ідэя і выхаваўчы сэнс. Адной з асноўных думак пісьменніцы стаў пасыл пра тое, што выбар дзіцячай кніжкі ў першую чаргу залежыць ад дарослых.
Размова была цікавая і пазнавальная.


Прэс-служба МАА СПБ

















