Людміла Круглік наведала дзіцячы лагер “Арляня”
У межах акцыі “Лета з добрай кнігай” адбылася сустрэча пісьменніцы Людмілы Круглік з дзецьмі лагера “Арляня”, што ў Нясвіжскім раёне. Мерапрыемства праходзіла ў дыялогвай форме, гучала шмат вершаў і самых розных пытанняў да аўтара. Дзеці былі актыўнымі ўдзельнікамі і абмяркоўвалі сутнасць жыццёвых каштоўнасцей. Напрыклад, перад вершам “Чудо” хлопчык расказаў прысутным, як знайшоў на вуліцы кацяня і прынёс яго дадому. Мерапрыемства прайшло ў добрым станоўчым настроі.



Прэс-служба МАА СПБ

















