Кніга таксама лечыць
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі наведалі Мінскую абласную клінічную бальніцу. Галоўнай мэтай сустрэчы з медыцынскім персаналам установы стала віншаванне са святам і дарэнне бібліятэцы бальніцы вялікай падборкі кніг пісьменнікаў Міншчыны. Гасцей уразіла, што бальнічнай бібліятэкай карыстаюцца не толькі супрацоўнікі, але і тыя, хто знаходзіцца на лячэнні. Бібліятэкар Вольга Дземідовіч рэгулярна абыходзіць палаты і прапаноўвае кнігі для чытання. І гэта яе ініцыятыва запатрабаваная.
Адбылася добразычлівая размова, падчас якой бакі дамовіліся аб далейшым супрацоўніцтве і новых творчых сустрэчах.
Прэс-служба МАА СПБ



















