“Чамадан” твораў Алеся Бычкоўскага
У сталічнай кнігарні “Светач” адбылася прэзентацыя новай кнігі празаіка і журналіста з Беразіно Аляксандра Бычкоўскага “Чароўны чамадан з пахам адрэналіну”, якая нядаўна выйшла ў выдавецтве “Беларусь”. Гэты зборнік апавяданняў распачаў новую серую выдавецтва пад назвай “Век прозы”.
Аўтар у лёгкай іранічнай форме праз падзеі, якія адбываюцца з героямі твораў, разважае аб чалавечых каштоўнасцях і філасофіі жыцця. Як сказаў у прадмове да кнігі Алесь Карлюкевіч, творы Алеся Бычкоўскага маюць “выхаваўчы складнік” і прапануюцца для чытання ў прыгодніцкай, казачнай і фэнтэзійнай формах.
Аб гэтым і аб сваім творчым шляху гаварыў удзельнікам прэзентацыі аўтар. На сустрэчы прысутнічалі студэнты радыётэхнічнага каледжа, калегі з Мінскага абласнога аддзялення СПБ, аматары прыгожага мастацкага слова.
Прэс-служба МАА СПБ



















