Каб не забылася тая вайна

Зусім хутка споўніцца 85 гадоў з таго часу, які падзяліў жыццё беларускага народа на “да” і “пасля” вайны. 22 чэрвеня будзе адзначацца чарговая дата пачатку Вялікай Айчыннай. Тады, у далёкім 1941 годзе першымі ворага сустрэлі пагранічнікі.

Пра гэта, пра стойкасць і мужнасць воінаў у зялёных фуражках ішла размова на творчай сустрэчы “Каб не забылася тая вайна” старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменікаў Беларусі Леаніда Крываноса з ваенаслужачымі Групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, якая дыслацыруецца ў г. Дзяржынску Мінскай вобласці.

Леанід Міхайлавіч расказваў аб сваёй літаратурнай творчасці, якое месца ў ёй займае пагранічная і ваенная тэматыка, чытаў вершы, адказваў на шматлікія пытанні. А яшчэ ён гаварыў аб творчых  дасягненнях абласной пісьменніцкай арганізацыі і літаратараў Міншчыны ў асвятленні тэмы Вялікай Айчыннай вайны.

Мерапрыемства прайшло ў нязмушанай, цёплай абстаноўцы.

Прэс-служба МАА СПБ