Да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка
Да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка
Лёля Багдановіч
МАКСІМУ ТАНКУ
Ну вось мы і прыехалі, Максім,
Адзначыць юбілей твой 110-ты.
Ля дзедавага дуба пастаім.
Нібыта ў храм, увойдзем у тваю хату.
.
Замок іржою з’едзены і ключ,
Ды адчынілі з горам напалову.
Два ложкі, велізарнейшы сундук,
Начоўкі, печ, дабротны стол дубовы.
.
Напэўна, ты любіў за ім сядзець,
Калі ў акенца Муза пазірала.
Утульна ў хаце – люба паглядзець.
На этажэрцы кніг тваіх нямала.
.
І вышыванка мамы на сцяне.
Няма святла, а на душы так светла!
Мы дакрануліся, нібы ў чароўным сне,
Да рэчаіснасці народнага паэта…
.
19.09 – 2022 г.
На фота: аўтар верша на радзіме М.Танка ў вёсцы Пількаўшчына
Пресс-служба МАА СПБ


















