Аўтар: manager-1

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…» Восеньскія замалёўкі ад паэта з г.п. Івянца Дзмітрыя КРАСКОЎСКАГА   Восеньскія замалёўкі Бярозаў голле, быццам на карцінцы, Як золата пад сонцам зіхаціць. Пыл за машынай, па старым гасцінцы, Стараецца дагнаць яе, ляціць. Уздоўж дарогі, медным лісцем, клёны Пакрылі касагоры дываном… На гарызонце лес, яшчэ зялёны, Хаваецца за

Чытаць далей

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…» Восень, якую любіць Зінаіда ГАСЦІЛОВІЧ, паэтэса з в.Подберазь Валожынскага раёна Вальс пад дажджом Жоўтая восень у вальсе плыве, Вецер зрывае ўспаміны мае Там, за акном, вальс пад дажджом. Ён у жыццё маё ўвайшоў – Вальс пад дажджом. Пад дажджом вальс плыве, Кружыць вальс, кліча – заве

Чытаць далей

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…» Сваю творчасць прапануе паэт-песеннік    КАСТУСЬ ЦЫБУЛЬСКІ Мінскі раён АПОШНI ЖУРАВЕЛЬ Музыка У.Буднiка Тужлiва плача лес, лiстоты карусель Дарогi i сцяжынкi замятае. Апошнi журавель, апошнi журавель У краi беларускiм памiрае. З перабiтым крылом Не дастаць да аблок. Мае звычай страляць Чалавечае зло. I сяброý не чутно,

Чытаць далей

Шлях жыцця марна цягнецца цугам…

  Шлях жыцця марна цягнецца цугам… Вашай увазе прапануюцца вершы расійскага паэта, перакладчыка, члена Саюза пісьменнікаў Расіі СЯРГЕЯ ГЛАВЮКА ў перакладзе на беларускую мову, выкананым СВЯТЛАНАЙ БЫКАВАЙ ГЛАВЮК Сяргей Мікалаевіч – расійскі паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі. Ініцыятар і аўтар-складальнік паэтычных анталогій “Славянская поэзия. XX-XXI. Из века в век» і «Поэзия

Чытаць далей

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…»

Паэтычны марафон «ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…» працягвае паэт, фотамастак з Мінска Яўген Пясецкі   *** Ўздымаю над палубай жоўтыя ветразi – Мой карабель адплывае у верасень. Што назаўжды пакiдаю на беразе? Росныя сцежкi ў жнiвеньскiм верасе, Ў лiпеньскай ночцы – замовы, вяночкi, Ў чэрвеньскiх ранках – расстаннi ля ганку… Ўсё, што за лета

Чытаць далей

Паэтычны марафон “ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ”

Падборку літаратурных твораў  пад назвай “ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ” падаўжае Татьяна Каленік г.Мінск   Без зваротнага адраса 1        Да Івонкіных веснічак ‒ вось толькі што ‒ вецер-паштар падыходзіў. Ён рухаўся лёгка і спрытна, прыціскаючы да грудзей падрыхтаваную карэспандэнцыю. На гэты раз: абрывак старой газеты замест рэкламнай улёткі, прыкамечаны фанцік (хацелася

Чытаць далей

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПЕРАКЛАДЧЫКА. “ГАЛАСЫ СВЕТУ”

МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ПЕРАКЛАДЧЫКА “ГАЛАСЫ СВЕТУ” 30 верасня – Міжнародны Дзень перакладчыка. Гэты  дзень святкуюць і тыя, хто рупіцца на ніве мастацкага перакладу. Учора ў гарадской бібліятэцы №7 горада Мінска адбылася сустрэча пад назвай “Галасы свету”, прысвечаная гэтаму святу. Чатыры паэта прадставілі сваё перакладчаскае майстэрства перад навучэнцамі сталічнага ліцэя №7, 10

Чытаць далей

Да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла ГІЛЕВІЧА

Да 90-годдзя з дня нараджэння Ніла Сымонавіча ГІЛЕВІЧА  — беларускага паэта, перакладчыка, празаіка, драматурга,  фалькларыста, грамадскага дзеяча.  Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980 г.). Народны паэт Беларусі (1991 г.). Пасля смерці Рыгора Барадуліна ў 2014 годзе Ніл Гілевіч быў апошнім жывым чалавекам, які меў званне Народнага паэта Беларусі

Чытаць далей

Уздзенцаў чытаюць на Міншчыне і ў Падмаскоўі

Уздзенцаў чытаюць на Міншчыне і ў Падмаскоўі        Пра дзве цікавыя літаратурныя навіны даведаліся ў верасні члены Уздзенскага літаб’яднання “Нёманец”. Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, народны клуб кампазітараў і паэтаў “Жывіца” і сталічны выдавец Зміцер Колас парупіліся пра выданне грунтоўнага, больш як у 300 старонак, зборніка вершаў “Недзе

Чытаць далей

Паэтычны марафон “ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…”

Паэтычны марафон “ВОСЕНЬСКАЯ ПРЭЛЮДЫЯ…” працягвае паэтэса  і пісьменніца з Клецка Галіна Нупрэйчык (Плакса) *** Яшчэ ў смагардавай сукенцы Бярозка стройная. Гарэзе-верасню красуню Не засмуціць. Галінкі-косы лашчыць сонца… Ах восень ранняя, Не паспяшай карункі кроны Пазалаціць! *** Асін барвовы ўбор – Рубінаў сплаў каштоўны. Бярозавай тугой Сцяжынкі замяло. Скрозь восеньскі ажур Пасыпаліся промні,

Чытаць далей