Пра праблемы жыцця – з гумарам

У друкарні “Перамога” выйшла кніга баек “Дурноту цяжка прыхаваць” уздзенскага паэта Віктара Сабалеўскага. Сюды ўключаны звыш паўсотні твораў, напісаных на працягу ўсяго творчага жыцця. Нагадаем, паэт неаднаразова станавіўся лаўрэатам і дыпламантам шматлікіх абласных і рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы сатырыстычны, гумарыстычны твор:  Нацыянальнага фестывалю беларускай байкі (1996), Мінскага абласнога фестывалю гумару “Я – пякучка крапіва” (2006), “Папяровы бусел” (2021, 2022), ІІ Адкрытага рэспубліканскага літаратурнага конкурса сатырычнай і іранічнай паэзіі і прозы (2023) і інш. Жывучы на радзіме вядомага пісьменніка Кандрата Крапівы, В. Сабалеўскі ў сваіх байках адлюстроўвае праблемы сучаснага жыцця з яго заганамі і супярэчлівасцямі.

Прэс-служба МАА СПБ