Аўтар: manager-1

Сустрэча з будучымі афіцэрамі граніцы

26 студзеня ў Інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь адбылася творчая сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Крываноса з курсантамі гэтай установы.  Размова ішла аб героіцы пагранічнай службы і яе адлюстраванні ў сучаснай беларускай літаратуры. Леанід Міхайлавіч дзяліўся сваімі думкамі на гэту тэму, расказваў пра тое, як прафесія

Чытаць далей

Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2025”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2025 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну. У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі Беларусі і Расіі. Выданне стала змястоўным ілюстрацыйным дадаткам да вынікаў творчай

Чытаць далей

Новую книгу презентовала Ирина Карнаухова

2026 год начался для писателей Минщины с новых книг. В издательском доме «Звязда» увидела свет книга для детей Ирины Карнауховой «Малиновые очечи». А 22 января состоялась её презентация в столичной гимназии №7. Первыми познакомились с героями литературного произведения четвероклашки. Посмотреть на мир через малиновые стёкла, как и главная героиня Милана,

Чытаць далей

Аркадзь Жураўлёў – лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі

Напрыканцы 2025 года на пасяджэнні рэдакцыйнай калегіі часопіса “Вясёлка” былі названыя лаўрэаты прэміі імя Васіля Віткі. Адным з іх стаў наш калега з горада Маладзечна, вядомы на Міншчыне празаік, казачнік і гумарыст Аркадзь Трафімавіч Жураўлёў. Прэміяй ён уганараваны за казкі “Чароўны лес” і “Рыжае шчасце”, якія былі апублікаваныя ў 7 і 9

Чытаць далей

Старанавагодняя сустрэча ў Самахвалавічах

У дзень старога Новага года ў Самахвалавіцкім Цэнтры культуры Мінскага раёна прайшоў своеасаблівы “агеньчык” для тых, каму 50 ці крыху больш гадоў, які наладзілі загадчыца ўстановы культуры Вольга Папова і бібліятэкар Вольга Саявец. Усё тут было: Дзед Мароз са Снягуркай і Баба Яга, песні і танцы, пісьмы дзядулю, жартоўныя пажаданні,

Чытаць далей

Міхаілу Курылу – 70!

2 студзеня 2026 года спаўняецца семдзесят гадоў вядомаму на Валожыншчыне паэту Міхаілу Курылу. Нягледзячы на ўсе складанасці лёсу, паэт даволі актыўна ўдзельнічае у літаратурным жыцці. Яго творчасць наскрозь пранізана лірычнымі ноткамі, шмат вершаў Міхаіл Аляксеевіч прысвяціў роднаму краю: Край лясны – чабору, мяты, Іслач дзе бяжыць за гай, Край пагоркамі

Чытаць далей

Сярод новых кніг. Шчырасць прозы Таццяны Цвірко

Кніга Таццяны Цвірко “Не спазніся…”, выдадзеная ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, здольна абудзіць пачуцці і выклікаць думкі-разважанні пра жыццёвыя калізіі асабістага жыцця. Рэалістычныя апавяданні і эсэ поўныя аўтарскай шчырасці і глыбіні перажыванняў. Чытач знойдзе там разважанні і пра складаны маральны выбар, і пра ўнутраныя канфлікты, і пра жыццёвыя ўрокі. Назва кнігі

Чытаць далей

Сярод новых кніг. Пра што раскажуць помнікі?

Кніга “Минск помнит: вечная память и слава героям» убачыла свет летам гэтага года у выдавецтве “Беларусь”. Яе аўтар – журналіст, пісьменнік, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Алена Харашэвіч. Пісьменніца ўпэўнена, што вельмі важна захаваць для будучых пакаленняў гістарычную памяць, якая аб’ядноўвае нас з мінулым, выхоўвае пачуццё патрыятызму,

Чытаць далей

Сярод новых кніг. Жыццё… Паласа белая, паласа чорная…

Далёка не фантастычныя, і тым больш не дэтэктыўныя сюжэты аповесцей і апавяданняў Леаніда Крываноса, сабраныя ў кнігу пад назвай “Ку-ку, мой мальчик”, не жадаюць адпускаць чытача, які наважыўся іх пачытаць… Звычайныя жыццёвыя гісторыі трымаюць у тонусе, не даючы магчымасці адкласці кніжку ўбок – такое не часта здараецца. Аўтар знайшоў нетрывіяльныя

Чытаць далей