Пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел у абласным свяце хлебаробаў “Дажынкі-2022”

Пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел у абласным свяце хлебаробаў “Дажынкі-2022”

Перад

На мінулым тыдні ў Стоўбцах прайшло абласное свята ўраджаю “Дажынкі-2022”. Актыўны ўдзел у віншаваннях перадавікоў сяльгасгаспадарчай вытворчасці прынялі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Перад гасцямі фестываля-ярмаркі на святочнай пляцоўцы “Літаратурнае кафэ” выступіла кіраўнік абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” паэтэса Ірына Карнаухава, свае вершы-віншаванні чыталі паэты Людміла Круглік з Дзяржынска, пухавічанін Уладзімір Рунцэвіч. Госці і ўдзельнікі “Дажынак” адчувалі асалоду жывога слова сучаснай беларускай літаратуры.

 

 

Прэс-служба МАА СПБ