Вадзіму Ялфімаву – 65!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі віншуе з 65-гадовым юбілеем Вадзіма Ялфімава!
Палітолаг, кандыдат гістарычных навук, публіцыст, Вадзім Аляксеевіч з’яўляецца аўтарам шматлікіх навуковых і публіцыстычных артыкулаў, вядучы і ўдзельнік аналітычных і грамадска-палітычных праграм на тэлебачанні. У яго творчай біяграфіі ёсць і мастацкі напрамак: дэтэктыўныя раманы.
Жадаем юбіляру моцнага здароўя, дабрабыту, поспехаў у працоўнай дзейнасці і творчага настрою!
Старшыня Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос


















