Восеньскі вернісаж “Жывіцы”
18 кастрычніка ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся справаздачны канцэрт народнага калектыва аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца” абласнога цэнтра народнай творчасці. Арганізатарам канцэрта стала кіраўнік “Жывіцы”, паэтэса Ірына Карнаухава.
У мерапрыемстве актыўны ўдзел прынялі члены Мінскага абласнога аддзялення СПБ – удзельнікі літаб’яднання: паэты Тамара Бярэзіна з Маладзечна, Уладзімір Цанунін з Вілейкі, Людміла Круглік з Дзяржынска, Аксана Мітрошчанкава з Валожына, Алена Брыцкая з Барысава, Марына Шапавалава з Мінскага раёна і Галіна Нупрэйчык з Клецка.
Гучалі паэтычныя творы, песні, напісаныя на словы сучасных паэтаў Міншчыны. Мерапрыемства прайшло ў цёплай творчай атмасферы.
Прэс-служба МАА СПБ



















