“Чарнобыльскія саракавіны” ў Заслаўі

25 красавіка ў філіяле “Заслаўская гарадская бібліятэка” Мінскай РЦБ адбылася творчая сустрэча з кіраўніцтвам Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанідам Крываносам і Рагнедам Малахоўскім. Тэмай мерапрыемства стала 40-годдзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пісьменнікі дзяліліся з прысутнымі сваімі ўражаннямі аб гэтай сумнай падзеі, расказалі, як узнікла ідэя стварэння тэматычнага калектыўнага зборніка “Чарнобыльскія саракавіны”, чыталі свае творы і вершы іншых ўдзельнікаў праекта, адказвалі на шматлікія пытанні.

Аўтары падарылі бібліятэцы кнігі з аўтографамі.

Прэс-служба МАА СПБ