Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – у падарунак бібліятэкам вобласці

Напрыканцы сакавіка ўсе цэнтральныя раённыя бібліятэкі Мінскай вобласці папоўніліся новымі кнігамі аўтараў з Мінскага абласнога аддзялення СПБ. Падчас нарады дырэктароў раённых бібліятэк, якая праходзіла ў Мінскай абласнасной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна, кіраўніцтва пісьменніцкай арганізацыі перадало ў фонды бібліятэчных устаноў кнігі з серыі “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”.

Сярод падораных выданняў – зборнікі Наталлі Жылевіч “На беразе мараў”, Максіма Хацкевіча “Музыка хваляў і ветру”, Рагнеда Малахоўскага “Дзе рачулка Нарачанка…”, Паліны Дваранскай “Ардашынкая рэфлексія” і калектыўны паэтычны зборнік “Чарнобыльскія саракавіны” да 40-годдзя аварыі на ЧАЭС. А яшчэ ў падборку ўвайшоў зборнік “У іх жыцці была вайна”, складзены з асобных твораў пісьменнікаў аддзялення – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і “дзяцей вайны” (сумесны праект з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры).

Бібліятэкары вобласці выказалі шчырыя словы ўдзячнасці за падарункі.

 

Нэлі МЕЛЬНІЧЭНКА