Навіны з кніжнай выстаўкі: барысаўская “Актава” на пляцоўцы Мінскай вобласці

Падчас працы ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу да стэнда Мінскага абласнога аддзялення СПБ завіталі ўдзельнікі літаб’яднання “Актава”, што дзейнічае пры ДУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна”.

Адбылася творчая імпрэза, на якой маладыя паэты дэкламавалі наведвальнікам пляцоўкі Мінскай вобласці аўтарскія вершы, прэзентавалі калектыўны зборнік “Знайсці сваё сонца”.

Прэс-служба МАА СПБ