Навіны з кніжнай выстаўкі: будучыя будаўнікі цікавяцца літаратурай

19 сакавіка на пляцоўку Мінскага абласнога аддзялення СПБ завітала група навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М. Жыжаля. Старшыня аддзялення Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі прэзентавалі новы калектыўны зборнік вершаў пісьменнікаў Міншчына “Чарнобыльскія саракавіны”, які прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Наведвальнікі ўважліва слухалі гісторыю стварэння кнігі ад яе ўкладальніка Р. Малахоўскага, вершы ў аўтарскім выкананні Л. Крываноса. Будучыя будаўнікі атрымалі ў падарунак экземпляр “Чарнобыльскіх саракавін”. Як высветлілася, тэму Чарнобыльскай трагедыі яны гэтым часам праходзяць у рамках навучальнай праграмы.

Прэс-служба МАА СПБ