Міхаілу Курылу – 70!
2 студзеня 2026 года спаўняецца семдзесят гадоў вядомаму на Валожыншчыне паэту Міхаілу Курылу.
Нягледзячы на ўсе складанасці лёсу, паэт даволі актыўна ўдзельнічае у літаратурным жыцці. Яго творчасць наскрозь пранізана лірычнымі ноткамі, шмат вершаў Міхаіл Аляксеевіч прысвяціў роднаму краю:
Край лясны – чабору, мяты,
Іслач дзе бяжыць за гай,
Край пагоркамі стракаты –
Налібоцкі родны край!..
Пісьменнікі Міншчыны сардэчна і шчыра віншуюць свайго калегу з гэтай значнай юбілейнай датай. Жадаем яму здароўя, бадзёрасці духа, жыццёвага аптымізму і творчага натхнення!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Леанід Крыванос



















