"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Гучы, паэзія, гучы!

У Мінскім фінансава-эканамічным каледжы адбылося мерапрыемства, прысвечанае святу паэзіі, на якое педагогі і навучэнцы каледжа запрасілі паэтэсу Мінскага абласнога аддзялення СПБ Таццяну Цвірко. Выстава кніг аўтара, прэзентацыя яе творчасці, змястоўны сцэнарый – прадумана і нетрывіяльна падышла да гэтай сустрэчы бібліятэкар каледжа Лілія Кляшчонак. Госця з задавальненнем расказала пра сябе, свае

Чытаць далей

У Барысаве гучала паэтычнае слова

Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з паэтам Рагнедам Малахоўскім пад назвай “Зліццё выпадковых гукаў абуджае натхненне”. На мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі на чале з дырэктарам, празаікам абласнога аддзялення СПБ Аленай Капыток, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Натхненне”, вучні мясцовых навучальных устаноў і аматары паэзіі. Рагнед

Чытаць далей

Сусветны дзень паэзіі адзначылі на сяле

У Нёманскай школе і дзіцячым садку аграгарадка Магільна Уздзенскага раёна 19 сакавіка мясцовыя школьнікі знаёміліся з сучаснай дзіцячай кнігай. Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі паэтэса і дзіцячая пісьменніца Галіна Нічыпаровіч чытала дзецям свае вершаваныя казачныя творы. Галіна Міхайлаўна дзялілася ўспамінамі са свайго дзяцінства, падарыла аўтарскія кніжкі ў школьную бібліятэку. Трэба адзначыць,

Чытаць далей

Вершы, прадыктаваныя душой

19 сакавіка ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэтэсы Людмілы Круглік з аматарамі мастацкага слова. Падчас імпрэзы гучалі вершы ў выкананні аўтара, песні мясцовых кампазітараў і выканаўцаў на словы Людмілы Уладзіміраўны. Сустрэчу ўпрыгожыла прэзентацыя новай кнігі пісьменніцы «Листая жизни прозу». Як адзначыла аўтар, у зборнік увайшлі шчырыя вершаваныя

Чытаць далей

Пісьменнікі Міншчыны – на ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ прынялі актыўны ўдзел у сёлетней Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. 13 сакавіка, напярэдадні адкрыцця выстаўкі, Міхась Кенька, Ірына Карнаухава, Зіновій Прыгодзіч, Сяргей Клімковіч, Сяргей Мусіенка, Уладзіслаў Цыдзік і Нэлі Мельнічэнка ўдзельнічалі ў Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”. У гэты ж дзень старшыня аддзялення Леанід Крыванос,

Чытаць далей

Сустрэча ў Наваселлі

У Навасельскай сярэдняй школе Мінскага раёна адбылася цёплая сустрэча вучняў старэйшых класаў, настаўнікаў і мясцовых бібліятэкараў са старшынёй абласнога аддзялення СПБ Леанідам Крываносам і паэтам Рагнедам Малахоўскім. “Каб помнілі…”, менавіта такі сэнс і назву мела арганізаваная кіраўніцтвам школы літаратурная гасцёўня, бо яна была прысвечана роднай мове і надыходзячаму святу –

Чытаць далей

Да Дэкады рускай кнігі: свята мастацкага перакладу

13 сакавіка ў межах Дэкады рускай кнігі ў Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылася творчая вечарына паэтэсы, перакладчыцы Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Зінаіды Гасціловіч. У выкананні мясцовых прыхільнікаў мастацкага слова са сцэны гучалі арыгінальныя творы класікаў рускай літаратуры А.Пушкіна, М.Лермантава, І.Крылова, М.Някрасава, С.Ясеніна, а таксама вядомых расійскіх аўтараў савецкага

Чытаць далей

«Стена предательства» Николая Смирнова

В издательстве «Белпринт» вышло двухтомное издание «Стена предательства» известного публициста Николая Смирнова. Книга рассказывает о бурных героических и трагических событиях ХХ – ХХІ веков на земле Беларуси, о некоторых моментах становления белорусской государственности, битвах спецслужб на невидимых фронтах. В издании отражены малоизвестные страницы нашей истории, книга будет интересна исследователям и

Чытаць далей

«Триумф и трагедия семьи Казей» Бориса Савинова

В издательстве «Народная асвета» вышло 2-е издание книги «Триумф и трагедия семьи Казей» писателя из Дзержинска Бориса Савинова. Книга рассказывает об уникальной белорусской семье Казей, в которой родился и рос юный партизан, Герой Советского Союза Марат Казей. Особый интерес представляют архивные фотографии, многие из которых публикуются впервые. Прес-служба МОО СПБ

Чытаць далей