"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

Мікалай Кароль

Кароль Мікалай Вікенцьевіч (1950 – 2013) Нарадзіўся ў вёсцы Таўкачэвічы Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум, завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам, галоўным рэдактарам уздзенскай раённай газеты “Чырвоная зорка”, карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам галоўнага рэдактара мінскай абласной газеты “Мінская праўда”, карэспандэнтам у газетах “Беларуская ніва”. “Рэспубліка”. Публіцыст,

Чытаць далей

Рыгор Сакалоўскі

Сакалоўскі Рыгор Васільевіч (1946 – 2011) Нарадзіўся ў вёсцы Багданаўка Сямёнаўскага (скасаваны, зараз – Крэменчугскага) раёна Палтаўскай вобласці (Украіна). Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча, рэдактарскае аддзяленне Ваенна-палітычнай акадэміі імя У.І. Леніна. Службу праходзіў у паветрана-дэсантных вайсках, быў галоўным рэдактарам газеты “Во славу Родины” Беларускай ваеннай акругі і Міністэрства

Чытаць далей

Міхайлаў Альберт Аляксеевіч

Міхайлаў Альберт Аляксеевіч (1947 – 2010) Нарадзіўся ў горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, завочна Кіеўскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Працаваў школьным настаўнікам, інжынерам райсельгастэхнікі, загадчыкам агульнага аддзела РК КПБ, намеснікам старшыні Старадарожскага райвыканкама па пытаннях сацыяльнай сферы і інфармаванні. Як мастак-графік аформіў кнігу паэта-земляка

Чытаць далей

Вольга Зайцава (Грамыка)

Зайцава (Грамыка) Вольга Мікалаеўна нарадзілася 14 верасня 1978 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія (2001). Працавала ў НДІ Эпідэміялогіі і мікрабіялогіі міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Працуе ў жанры фэнтазі. Аўтар кніг «Профессия: ведьма», «Ведьма-хранительница», «Верховная ведьма», «Ведьмины байки», «Верные враги», «Белорские хроники» і інш.  

Чытаць далей

Марыя Шакун

Шакун Марыя Антонаўна нарадзілася 13 студзеня 1937 года ў вёсцы Узбалаць Валожынскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала настаўніцай у школах Валожынскага раёна. А з 1975 года і да выхаду на пенсію – у раённым аддзеле адукацыі, апошняя пасада – намеснік загадчыка аддзела адукацыі. Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Аўтар

Чытаць далей

Уладзіслаў Цыдзік

Цыдзік Уладзіслаў Станіслававіч нарадзіўся 11 лістапада 1953 года ў вёсцы Быльчыцы Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з адзнакай), спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання. Аўтар шэрагу навуковых прац і публікацый. Працаваў у сістэме Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання БССР і Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей

Мікалай Смірноў

Смірноў Мікалай Іванавіч нарадзіўся 5 верасня 1950 года ў горадзе Ленінград. Ваенную адукацыю атрымаў спачатку ў Мінскім сувораўскім вучылішчы (1961 – 1968), потым у Львоўскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы (1968 – 1972). Працаваў у Інстытуце нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Асноўная тэматыка творчасці – ваенная гісторыя і дзейнасць ваеннай контрразведкі, пра што

Чытаць далей

Барыс Савінаў

Савінаў Барыс Фёдаравіч нарадзіўся 10 мая 1946 года ў горадзе Карабаш Чалябінскай вобласці (Расія). Закончыў Свярдлоўскі горна-металургічны тэхнікум імя Паўзунова і філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у газеце, камсамольскіх і партыйных органах, у сферы дзяржкіравання і сістэме адукацыі. Аўтар паэтычных зборнікаў: «Излучение души» (2013), «Истоки»

Чытаць далей

Вольга Савасцюк

  Савасцюк Вольга Уладзіміраўна нарадзілася 10 ліпеня 1963 года ў вёсцы Пухавічы Мінскай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт і факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала карэспандэнтам, рэдактарам аддзела, галоўным рэдактарам раённай газеты «Пухавіцкія навіны», узначальвала літаратурнае аб’яднанне «Мар’інка». Аўтар кніг для дзяцей «Арэлі на вясёлцы» (1996), «Палахлівы матылёк» (2009), «Юлін рэстаран»

Чытаць далей