"Нават самая светлая хата без кніг выглядае змрочнай і невясёлай..." (Максім Танк)

У вілейскім кінатэатры прайшло закрыццё фестывалю «Светлае слова»

Пачынаючы з 8 верасня, на працягу месяца кожны віляйчанін мог далучыцца да восеньскай культурнай падзеі – літаратурна-музычнага фестывалю «Светлае слова».

Чытаць далей

Акцыя “Чысты лес”

Паважаныя калегі! Мінскае абласное аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі падтрымлівае дабрачыную акцыю Міністэрства лясной гаспадаркі РБ “Чысты лес”. Як вядома, пісьменнікі маюць асаблівую прыхільнасць да лесу – нашага нацыянальнага багацця. Лес – крыніца натхнення і скарбніца розных даброт. Прапануем кожнаму пісьменніку Мінскага абласнога аддзялення самастойна прыняць удзел у гэтай карыснай праве

Чытаць далей

Аляксандр Карлюкевіч прызначаны міністрам інфармацыі Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў Аляксандра Карлюкевіча, які да цяперашняга часу працаваў на пасадзе намесніка міністра інфармацыі, кіраўніком гэтага ведамства. Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч ў 1985 годзе скончыў Львоўскую вышэйшую ваенна-палітычную вучэльню; у 2002 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца лаўрэатам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”.

Чытаць далей

Анонс вераснёўскай “Маладосці”

Народная мудрасць, згодна з якой куранят трэба лічыць восенню, прывучыла нас успрымаць гэту пару як пэўную фінішную прамую:  час збіраць ураджай, падводзіць вынікі сваёй працы, рыхтавацца да завяршэння каляндарнага года. Аднак шмат для каго верасень сімвалізуе толькі пачатак года. Навучальнага! І “Маладосць” распачынае яго нумарам, прысвечаным студэнцтву.

Чытаць далей

“Табой, мой горад, ганаруся…”

19 верасня выдавецтва “Чатыры чвэрці” прэзентавала ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы зборнік “Мінск — горад майго лёсу”. У яго ўвайшлі творы пераможцаў конкурсу, абвешчанага выдавецтвам “Чатыры чвэрці” і прысвечаныя 950-годдзю горада. Ацэньвала творы кампетэнтнае журы — прафесійныя літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Чытаць далей

Родная зямля натхняла

У дзень 85-й гадавіны з дня нараджэння Даіра Фёдаравіча Слаўковіча пісьменнікі, бібліятэкары, музейныя работнікі, тыя, хто ведаў ці працаваў побач з вядомым земляком, ушанавалі яго памяць, усклаўшы да яго магілы на гарадскіх могілках карзіну з кветкамі.

Чытаць далей

Водгукі светлага слова…

Літаратурна-музычны фестываль «Светлае слова» на Вілейшчыне распачаўся: насычаны яркімі падзеямі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі, дзецьмі і  моладдзю, усімі тымі, хто неабыякава ставіцца да роднага слова. Ён запомніцца шматлікім наведвальнікам і гасцям. З 8-га па 14-га верасня актыўна працавалі 24 інтэрактыўныя пляцоўкі. Мерапрыемствы фестывалю наведала звыш за тысячу ўдзельнікаў.

Чытаць далей

Трэба “вырубіць” Лёшу Кудзіна: маладзечанка расказала пра здымкі свайго кліпа

Кіра Трыш. Эпізод з кліпа. Фота youtube.com. Памятаеце той сёлетні майскі дзень, калі раптоўна выпаў снег? У гэты дзень маладзечанская паэтка і спявачка Таццяна Атрошанка завяршыла працу над сваім першым кліпам, які цяпер можна пабачыць на беларускіх музычных каналах.

Чытаць далей