Аўтар: manager-1

Сустрэчы Галіны Нічыпаровіч

Адбыліся сустрэчы з пісьменніцай Галінай Нічыпаровіч у дзіцячай бібліятэцы г. Узда з вучнямі 1 класа школы № 2 ім. К.Крапівы і з вучнямі пачатковых класаў гімназіі. Школьнікі слухалі вершы, адгадвалі загадкі, былі уважлівымі і актыўнымі. Як адзначылі настаўнікі, такія сустрэчы дапамагаюць дзецям зразумець значэнне друкаванага слова. Цікавыя цёплыя сустрэчы пакінулі

Чытаць далей

Вадзіму Вазнясенскаму – 50 гадоў!

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе з 50-гадовым юбілеем празаіка Вадзіма Вазнясенскага! Вадзім Валер’евіч служыць у праваахоўных органах, але знаходзіць час і для літаратурнай дзейнасці. З-пад яго пяра выходзяць цікавыя фантастычна-прыгодніцкія і дэтэктыўныя творы. Жадаем юбіляру, каб яго заўсёды суправаждала натхненне. Няхай поспех будзе побач, а службовая і

Чытаць далей

Тыдзень роднай мовы адзначылі пісьменнікі Міншчыны

Творчай асветніцкай актыўнасцю адзначыліся літаратары Мінскага абласнога аддзялення СПБ падчас святкавання Тыдня роднай мовы. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук у складзе дэлегацыі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі, якую ўзначаліла Алена Стэльмах, з акадэмічнымі вучонымі-мовазнаўцамі сустрэліся Зіновій Прыгодзіч, Рагнед Малахоўскі, Леанід Крыванос. Вялася размова пра навуковыя

Чытаць далей

Да чытача – з новымі кнігамі

18 лютага перад адпачываючымі санаторыя “Прыморскі”, які размешчаны на беразе Мінскага мора, свае новыя кнігі прэзентавалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос і яго намеснік Рагнед Малахоўскі. Леанід Міхайлавіч падзяліўся думкамі наконт стану сучаснай беларускай літаратуры, расказаў пра гісторыю напісання асобных аповесцей і апавяданняў, што ўвайшлі ў кнігу “Ку-ку,

Чытаць далей

“Шлях слязы” – новая кніга Рагнеда Малахоўскага

У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыў свет зборнік паэзіі Рагнеда Малахоўскага “Шлях слязы” У кнігу ўвайшлі выбраныя творы, напісаныя з 2002 па 2024 г. Паэзія Р. Малахоўскага адметная і разнастайная. У ёй выразна бачны лірычны герой — усвядомлены чалавек, які жыве, кахае, ідзе наперад, пераадольвае цяжкасці і дзеліцца сваімі неацэннымі назіраннямі з

Чытаць далей

Выйшаў даведнік “Кнігі пісьменнікаў Міншчыны – 2024”

Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падрыхтавала і выдала чарговы даведнік аб кнігах пісьменнікаў Міншчыны, якія пабачылі свет у 2024 годзе. Праект рэалізуецца ў мэтах папулярызацыі творчасці літаратараў прысталічнага рэгіёну. У даведнік увайшла інфармацыя пра кнігі, выдадзеныя рознымі выдавецтвамі, а таксама пра электронныя выданні, размешчаныя на сайце арганізацыі maaspb.by. Даведнік

Чытаць далей

У Нацыянальнай бібліятэцы прайшла творчая сустрэча з Зіновіем Прыгодзічам

Не так часта здараецца ў жыцці пісьменніка, калі на сустрэчу з ім прыходзяць героі ягоных твораў. У Зіновія Прыгодзіча такое адбывалася не раз, калі ён прадстаўляў сваё новае выданне, прысвечанае знакамітым людзям — нашым сучаснікам. Жанр, у якім актыўна і плённа працуе майстар слова, — інтэрв’ю. «Іншым разам не зусім

Чытаць далей

Справаздача аб рабоце Мінскага абласнога аддзялення СПБ ў 2024 годзе

У 2024 годзе адбыўся шэраг змен у складзе Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Пайшлі з жыцця: паэт, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі мінчанін Ласенка Уладзімір Міхайлавіч, паэт з Мар’інай Горкі Рунцэвіч Уладзімір Міхайлавіч і паэт з Мядзела, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон” Быкаў Аляксандр Генадзьевіч. Адначасова ў Саюз

Чытаць далей

Пісьменнікі Міншчыны падвялі вынікі працы

13 лютага адбыўся справаздачны сход Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Літаратары з усіх куткоў прысталічнага рэгіёну сабраліся ў абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна і падвялі вынікі сваёй працы за 2024 год. Адбыўся абмен думкамі аб стане літаратурнага працэсу ў вобласці, былі абазначаны крокі дзейнасці арганізацыі на бягучы год. З

Чытаць далей

Пабачыла свет кніга Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4»

У выдавецтве «Беларусь» пабачыла свет кніга вядомага празаіка і публіцыста, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Зіновія Прыгодзіча «Созидатели. Книга 4». На працягу многіх гадоў пісьменнік сустракаецца з калегамі-літаратарамі, дзеячамі мастацтва, культуры, вядомымі ў краіне і за яе межамі людзьмі і вядзе дыялог пра творчасць, жыццё, наканаванне чалавека. У сваіх гутарках

Чытаць далей