Пісьменнікі Міншчыны віншуюць хлебаробаў вобласці са святам “Дажынкі-2022”!
Share the post "Пісьменнікі Міншчыны віншуюць хлебаробаў вобласці са святам “Дажынкі-2022”!"
Пісьменнікі Міншчыны віншуюць хлебаробаў вобласці са святам “Дажынкі-2022”!
ТАБЕ, ХЛЕБАРОБ!
!
Ну вось і дачакаліся – Дажынкі:
Гуляй, зямелькі роднай гаспадар!
Па небу хмары ходзяць у абдымку,
Нясецца вецер, быццам, на пажар.
Ты заслужыў па праву гэта свята –
У полі недаспаў і недаеў.
А каравай прыгожы, наздраваты –
Такога не прысніш, каб і хацеў.
Я да зямелькі пакланюся нізка
Тваім рукам, кармілец-хлебароб,
За кожны бохан, абаранкаў нізку,
За кожнае зярнятка, кожны сноп!
!
Лёля Багдановіч, 20.09.2022 г.


















