Сустрэча з пісьменнікам А. Жураўлёвым
У рамках Года малой радзімы ва ўстанове адукацыі Вішнеўская яслі-сад-сярэдняя школа адбылася сустрэча са знакамітым земляком пісьменнікам Аркадзем Жураўлёвым.
Сустрэча праходзіла ў фармаце дыялога, навучэнцы задавалі шматлікія пытанні.
Аркадзь Трафімавіч расказаў вучням пра сябе:
аб тым як вучыўся ў школе, пра сваіх настаўнікаў. Расказваў пісьменнік і пра сваё дзяцінства, і пра школьнае сяброўства, і пра вучобу, а таксама пра навучанне на факультэце журналістыкі ў Белдзяржуніверсітэце, і аб тым, як стаў пісьменнікам.
Арганізатары мерапрыемства падрыхтавалі для ўдзельнікаў імпрэзы і шаноўнага госця невялікі канцэрт.
А напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі аўтограф ад пісьменніка.
Прэс-служба МАА ГА СПБ

















