З віншаваннем да работнікаў культуры
12 кастрычніка кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення СПБ у асобах старшыні Леаніда Крываноса і яго намесніка Рагнеда Малахоўскага наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Ад імя пісьменнікаў Міншчыны выказалі віншаванні супрацоўнікам з Днём работнікаў культуры, які адзначаўся напярэдадні.

Намесніку дырэктара па навуковай рабоце Алесі Кузняцовай была аб’яўлена Падзяка за якасную арганізацыю супрацоўніцтва і плённае літаратурна-культурнае ўзаемадзеянне з пісьменнікамі Міншчыны. Творчым падарункам для ўсіх удзельнікаў святочнага мерапрыемства з вуснаў пісьменнікаў прагучалі вершы.
Прэс-служба МАА СПБ




















