Пісьменнікі Міншчыны на ХХХІІІ Дні беларускага пісьменства ў Касцюковічах

Прадстаўнічая дэлегацыя Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі на чале са старшынёй – Крываносам Леанідам Міхайлавічам – прыняла актыўны ўдзел у святочных мерапрымствах Дня беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

“Без жанчыны няма Айчыны” – пад такой назвай адбылася творчая імпрэза на пляцоўцы Мінскай вобласці, прысвечаная Году беларускай жанчыны. Паэты Рагнед Малахоўскі, Віктар Сабалеўскі і Леанід Крыванос чыталі вершы, прысвечаныя каханню і самым галоўным жанчынам у іх жыцці.

Таксама адбылася творчая імпрэза “Мы помнім пра год сорак першы” да 85-годдзя першых баёў Вялікай Айчыннай вайны на граніцы з прэзентацыяй новага нумара альманаха “Граніца літаратурная”, які Мінскае абласное аддзяленне СПБ выпускае сумесна з Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Адметнай падзеяй свята стала прэзентацыя калектыўнага зборніка паэтаў Міншчыны “Сінякрылы матылёк”, які быў выдадзены сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры да 135-годдзя Максіма Багдановіча. А пісьменнікі Аляксандр Бычкоўскі, Ірына Карнаухава, Людміла Круглік і Віктар Сабалеўскі правялі аўтограф-сесіі і сустрэчы з чытачамі, прэзентавалі свае новыя кнігі.

На галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства адбылося ўрачыстае віншаванне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” перамог Генадзь Аўласенка з кнігай “Як Вадзянік з людзьмі жартаваць спрабаваў”. А падчас канцэрту Саюза пісьменнікаў Беларусі нагрудным знакам “За вялікі ўклад у літаратуру” быў узнагароджаны Рагнед Малахоўскі.

  

Прэс-служба МАА СПБ