Віншуем Барыса Савінава!
Свой 80-гадовы юбілей адзначае паэт і публіцыст з Дзяржынска Барыс Савінаў.
Барыс Фёдаравіч нарадзіўся 10 мая 1946 года ў горадзе Карабаш Чалябінскай вобласці (Расія). Закончыў Свярдлоўскі горна-металургічны тэхнікум імя Паўзунова і філасофскае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у газеце, камсамольскіх і партыйных органах, у сферы дзяржкіравання і сістэме адукацыі.
Аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў і публіцыстычнага даследвання “Триумф и трагедия семьи Казей”. Барыс Савінаў – лаўрэат літаратурнай прэміі Мінскага абласнога выканаўчака камітэта.
Калегі па пяры жадаюць юбіляру моцнага здароўя, бадзёрасці духу і творчага настрою.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос

















