“Цяпло жаночага слова” на ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Share the post "“Цяпло жаночага слова” на ХХХІІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы"
Падчас працы кніжнай выстаўкі-кірмашу на розных пляцоўках сваёй творчасцю шчодра дзяліліся пісьменніцы Мінскага абласнога аддзялення СПБ.
На пляцоўцы Беларускага саюза жанчын расказвалі пра сваю літаратурную дзейнасць і чыталі вершы паэтэсы Наталля Жызнеўская і Ірына Карнаухава.
На стэндзе Мінскай вобласці правялі аўтограф-сесіі празаік з Барысава Алена Капыток, паэтэсы і дзіцячыя пісьменніцы Лёля Багдановіч і Галіна Нічыпаровіч. Іх творчыя набыткі выклікалі вялікую зацікаўленасць у наведвальнікаў.



Прэс-служба МАА СПБ




















