Навіны з кніжнай выстаўкі: высокія госці наведалі пляцоўку Мінскай вобласці
Share the post "Навіны з кніжнай выстаўкі: высокія госці наведалі пляцоўку Мінскай вобласці"
17 сакавіка пачала працу ХХХІІІ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш. Адна з адметных яе эспазіцый – пляцоўка Мінскай вобласці, дзе прадстаўлены кнігі сучасных пісьменніц Міншчыны і асобныя новыя выданні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Побач выстаўлены кнігі аўтараў-жанчын з фондаў Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.

Пасля афіцыйнага адкрыцця выстаўкі пляцоўку Мінскай вобласці наведалі высокія госці ў асобе генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, першага намесніка главы Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Пярцова, спецыяльнага прадстаўніка Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіла Швыдкога і старшыні Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская. Госці з зацікаўленасцю праслухалі інфармацыю аб літаратурным працэсе на Міншчыне, а пасля атрымалі ад старшыні абласной пісьменніцкай арганізацыі ў падарунак па экземпляры кнігі “Чарнобыльскія саракаваіны”. Як пазначыў Леанід Крыванос, гэта калектыўны паэтычны зборнік пісьменнікаў Міншчыны, прымеркаваны да 40-годдзя Чарнобыльскай трагедыі, якая будзе адзначацца ў хуткім часе.
Экспазіцыю рэгіёна таксама прадстаўлялі начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама Вольга Топдэмір, кіраўніцтва абласной бібліятэкі і іншых устаноў вобласці.


Прэс-служба МАА СПБ


















