Аб выхавальным слове літаратуры

Паэтэса, празаік і педагог у мінулым Таццяна Цвірко прыняла ўдзел у прэс-канферэнцыі “Пачатковая школа як падмурак дзяржавы: місія педагога ў выхаванні патрыёта”. Мерапрыемства прайшло ў сталічным Доме прэсы.

Прысутныя, сярод якіх былі настаўнікі і метадысты, іншыя спецыялісты, абмяркоўвалі змест новых навучальных праграм, методык выхавання патрыятызму. Аб месцы мастацкай літаратуры ў гэтым працэсе сваімі думкамі падзялілася Таццяна Цвірко.

Прэс-служба МАА СПБ