Замацавалі ўзаемадзеянне
25 сакавіка старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос прыняў удзел у абласной нарадзе па пытаннях і асноўных напрамках біліятэчнай справы ў бібліятэках вобласці. Мерапрыемства адбылося ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна.
Леанід Міхайлавіч выступіў перад кіраўнікамі цэнтралізаваных раённых бібліятэчных сістэм і падзяліўся думкамі аб стане ўзаемадзеяння гэтых устаноў з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў і літаратарамі вобласці ўвогуле. Ён расказаў аб практыкуемых падыходах да літаратурна-асветніцкай дзейнасці, агучыў прапановы па ўдасканаленні гэтай працы, падзяліўся інфармацыяй аб здабытках арганізацыі на літаратурнай ніве, рэалізаваных у апошні час праектаў і задумках на бліжэйшую перспектыву. Кіраўнік аддзялення адзначыў, што найбольш прадуктыўна ўзаемадзеянне арганізавана паміж раённымі бібліятэкамі і мясцовымі літаратарамі ў Уздзенскім, Дзяржынскім, Маладзечанскім раёнах, вядзецца плённая работа і ў іншых раёнах Міншчыны, звярнуў увагу на праблемы там, дзе не пражываюць пісьменнікі, а гэта Старадарожскі, Лагойскі, Клецкі, Капыльскі раёны.
У якасці практычнай дапамогі кожнаму ўдзельніку нарады быў падораны даведнік кніг пісьменнікаў Міншчыны, выдадзеных у 2024 годзе.
Прэс-служба МАА СПБ