Вяртанне ў маладосць
У друкарні “Перамога” г. Маладзечна выйшла ў свет аповесць уздзенскага пісьменніка Віктара Сабалеўскага “У чаканні кахання”. Гэты лірычна-рамантычны твор вяртае чытачоў у 70-80-я гады мінулага стагоддзя, прысвечаны школьным і студэнцкім будням, першаму каханню, атмасферы, у якой жыла тагачасная моладзь.
Сюжэт аповесці просты. Дырэктар гімназіі Алесь Лужынскі праз сорак гадоў пасля заканчэння школы прыязджае на сустрэчу выпускнікоў. У пачатку сяброўскай вечарыны адзін з былых аднакласнікаў прапанаваў замест дзяжурных тостаў і звычайных прамоў-справаздач пра свае службовыя ды сямейныя поспехі расказаць прысутным пра тое, хто каго кахаў у гады вучобы. І памяць вяртае галоўнага героя ў школьныя, універсітэцкія гады…
Прэс-служба МАА СПБ


















