Тыдзень бацькоўскай любові – працягваецца

21 кастрычніка ў Мінскай гарадской дзіцячай бібліятэцы-філіяле №6 імя Васіля Віткі адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай Ірынай Карнаухавай.

Мерапрыемства прайшло ў межах Тыдня бацькоўскай любові. Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі вершы пра сям’ю, маці, сяброўства, а потым з цікавасцю знаёміліся з героямі кніг Ірыны Аляксандраўны, адказвалі на пытанні аўтара і з задавальненнем задавалі іх самі. Завершылася мерапрыемства агульным фотаздымкам разам з аўтарам і яе кніжкамі.

Прэс-служба МАА СПБ