Пісьменнікі Міншчыны на Магілёўшчыне
15 красавіка дзіцячая пісьменніца Лёля Багдановіч правяла ў Асіповічскай сярэдняй школе №3 шэраг паэтычных сустрэч з навучэнцамі розных класаў. Яна чытала вершы, расказвала пра стан сучаснага паэтычнага слова ў Беларусі на прыкладзе творчасці сваіх калег з Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Лёля Уладзіміраўна шчодра дзялілася са слухачамі думкамі аб беларускай літаратуры і адказвала на шматлікія пытанні. Пісьменніцу з задавальненнем слухалі і школьнікі і іх настаўнікі.
Прэс-служба МАА СПБ