Падарунак ад пісьменнікаў Міншчыны

Падчас святкавання Міжнароднага дня дарэння кніг пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення СПБ падарылі Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна аўтарскія экземпляры сваіх выданняў. Кіраўніцтва аддзялення прэзентавала кніжную серыю “Бібліятэчка Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі”, якая была заснавана ў 2024 годзе. У фонды бібліятэкі трапіла пяць кніг з гэтай серыі: “На беразе мараў” Наталлі Жылевіч, “Музыка хваляў і ветру” Максіма Хацкевіча, “Дзе рачулка Нарачанка…” Рагнеда Малахоўскага, “Ардашынская рэфлексія” Паліны Дваранскай, а таксама калектыўны зборнік “Чарнобыльскія саракавіны”, прысвечаны 40-годдзю трагедыі на ЧАЭС.

Прэс-служба МАА СПБ