Падарожжа ў казачнае каралеўства грыбоў
3-га красавіка ў сталічнай кнігарні “Светач” адбылася творчая сустрэча вядомай дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з першакласнікамі сярэдняй школы №44 горада Мінска.
Кацярына Станіславаўна прэзентавала ў выглядзе пазнавальна-забаўляльнай гульні сваю новую казачную кніжку “Сакрэты аднаго каралеўства”. Яе героі – не людзі і не жывёлы. Гэта гісторыя пра загадкавых істот – самых розных грыбоў, якія жывуць у сваім асобным каралеўстве і знаходзяцца ў эпіцэнтры захапляльных падзей.
Мерапрыемства прайшло весела і цікава як для маленькіх удзельнікаў, так і для яго арганізатараў. А гэта выдавецтва “Беларусь” і ААТ “Белкніга”, якія ладзяць шэраг сустрэч аўтараў выдавецтва з чытачамі пад агульнай назвай “80 сустрэч з пісьменнікамі” у межах святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі.
Прэс-служба МАА СПБ