Пачатак кніжнага лета ў Батанічным садзе

У Дзень абароны дзяцей у сталічным Батанічным садзе адбылося свята дзіцячай кнігі. На стэндзе выдавецкага дома “Звязда” сваімі творчымі набыткамі з гасцямі мерапрыемства дзялілася аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і падлеткаў Ірына Карнаухава.

Юныя чытачы з зацікаўленасцю слухалі прыгодніцкія гісторыі героеў кніг Ірыны Аляксандраўны, задавалі пісьменніцы розныя пытанні.

Прэс-служба МАА СПБ