Паэтычны марафон “У вянок Свята беларускага пісьменства”. Таццяна Цвірка
ТАЦЦЯНА ЦВІРКА ПРЫЙДЗІ, ПАЭЗІЯ! Прыйдзі, я не здзіўлюся, Калі парой начною Табою акраплюся, Як золкавай расою. Уляці ў акно бяссоннае Ты птушкаю параненай. Сярод зімы сцюдзёнае Сцяліся рунню ранняю. Прыйдзі ў сны-небыліцы Вяшчункай асляпляючай. У сэрца бліскавіцай Прарэжся, апякаючы. Прыйдзі! Святой, сапраўднаю. Суцішанай. Гарэзлівай. Нястомнай. Беззаганнаю… Прыйдзі, прыйдзі , Паэзія
Чытаць далей

















