Аркадзь Жураўлёў – лаўрэат прэміі імя Васіля Віткі

Напрыканцы 2025 года на пасяджэнні рэдакцыйнай калегіі часопіса “Вясёлка” былі названыя лаўрэаты прэміі імя Васіля Віткі. Адным з іх стаў наш калега з горада Маладзечна, вядомы на Міншчыне празаік, казачнік і гумарыст Аркадзь Трафімавіч Жураўлёў. Прэміяй ён уганараваны за казкі “Чароўны лес” і “Рыжае шчасце”, якія былі апублікаваныя ў 7 і 9 нумарах “Вясёлкі” за 2025 год.

Прэс-служба МАА СПБ