Зямля бацькоў – сыноў зямля
24 кастрычніка ў тэатральнай зале сталічнага Дома літаратара адбыўся творчы вечар паэта-песенніка Кастуся Цыбульскага “Зямля бацькоў – сыноў зямля”. Мерапрыемства было прымеркавана да 90-годдзя ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі.
З прывітальным словам і святочнымі віншаваннямі выступілі намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксей Чарота, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос, паэтэсы Людміла Круглік і Галіна Нупрэйчык.
На словы Канстанціна Пятровіча гучалі песні ў выкананні вядомых ансамбляў народнай музыкі “Свята” і “Пліса”, народнага артыста Беларусі Уладзіміра Яскевіча, заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Нарбекавай.
Перад гледачамі таксама выступілі салісты беларускай эстрады Яўген Хаменка, Аляксандр Заўгародні, Рыната Мацвеенка, Ігар Задарожны, Валянціна Альшанская. У выкананні навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа быў паказаны балет пад песню на словы К.Цыбульскага “Зямля бацькоў”.
Прэс-служба МАА СПБ