Маленькія чытачы Нясвіжа пазнаёміліся з новай кнігай

12 лістапада ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася прэзентацыя кнігі вершаў для дзяцей Святланы Быкавай “Солнечный зайчик». Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў выдавецкім Доме “Звязда”.

На сустрэчу з новай кнігай і яе аўтарам прыйшлі вучні трэціх класаў Нясвіжскай сярэдняй школы №4. Святлана Быкава, чытаючы вершы з новай кнігі, пазнаёміла прысутных з яе галоўнымі героямі, а дзеці парадавалі аўтара і прысутных дарослых сваёй уважлівасцю,  зацікаўленасцю і ініцыятыўнасцю. Таму за актыўнасць амаль усе маленькія слухачы атрымалі ад госці невялічкія прызы: закладкі і календарыкі з малюнкамі герояў кнігі, якія таксама надрукавала выдавецтва “Звязда”.

Напрыканцы сустрэчы Святлана Анатольеўна прапанавала юным удзельнікам разгадаць шэраг загадак на роднай беларускай мове. Праз іх дзеці пазнаёміліся з новымі для іх словамі, такімі, як “дзьмухавец”, “рыдлёўка”, “конікі”, “вавёрка”, “праменьчык” і інш.

У завяршэнні сустрэчы Святлана Быкава падарыла для бібліятэкі кнігу “Солнечный зайчик”, а гаспадары мерапрыемства зрабілі на памяць аб сустрэчы памятныя фотаздымкі.

                                                             Прэс-служба МАА ГА СПБ