Змястоўная сустрэча
9 студзеня ў офіс Мінскага абласнога аддзялення СПБ завітаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядомы паэт Міхась Башлакоў. Адбылася цікавая і змястоўная размова з кіраўніцтвам аддзялення па пытаннях сучаснага літаратурнага працэсу. Міхась Захаравіч падзяліўся ўспамінамі аб сваіх сустрэчах з класікамі беларускай літаратуры Максімам Лужаніным, Петрусём Броўкам, Максімам Танкам і іншымі. Выказаў шэраг думак наконт стану айчыннага мастацкага слова. Напрыканцы сустрэчы пісьменнік пакінуў памятны запіс на старонках сваіх дзённікавых нататкаў, якія былі апублікаваны ў адным з нумароў часопіса “Нёман” у мінулым годзе. Там прысутнічаюць такія словы: “Сябры мае! Рабіце сваю справу чэсна і сумленна…” Сустрэча з калегамі прайшла ў цёплай добразычлівай атмасферы.
Прэс-служба МАА СПБ