Share the post "Залаты Купідон"
«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія.
“Залатым Купідонам” узнагароджаны 7 членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”:
Іван Муравейка (2006, дзіцячая літаратура);
Алесь Карлюкевіч (2008, крытыка і літаратуразнаўства);
Наталля Голубева (2008, краязнаўства);
Рыгор Сакалоўскі (2009, паэзія);
Зіновій Прыгодзіч (2011, крытыка і літаратуразнаўства);
Аляксандр Быкаў (2013, паэзія);
Таццяна Атрошанка (2013, паэзія).
Share the post "Залаты Купідон"