З любоўю па жыцці

Напярэдадні Новага года ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая імпрэза паэтэсы Людмілы Круглік. Аўтар выступіла перад супрацоўнікамі бібліятэк раёна, якія падводзілі вынікі працы за 2024 год. Паэтычныя радкі Людмілы Уладзіміраўны пад музычнае суправаджэнне былі пранізаны лірыкай кахання і любові да свайго роднага краю. Яны цалкам адпавядалі назве сустрэчы – “З любоўю па жыцці”.

З віншавальнымі словамі ў адрас пісьменніцы і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар бібліятэкі Валянціна Клімовіч і старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ Леанід Крыванос. А пасля душэўнай імпрэзы бібліятэкары падвялі вынікі сваёй працы і вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці на 2025 год. Да слова, адным з іх з’яўляецца шчыльнае супрацоўніцтва з пісьменнікамі Міншчыны.

Прэс-служба МАА СПБ