З любоўю да роднага краю

З любоўю да роднага краю

22 верасня кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага  аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” Валянціна Гіруць-Русакевіч сустрэлася з землякамі – жыхарамі в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, што на Гродзеншчыне. Гэтая творчая сустрэча  праходзіла ў рамках Года малой радзімы і насіла назву “З любоўю да роднага краю”.

У зале сельскага клуба-бібліятэкі  сабраліся сталыя і больш маладыя вяскоўцы, якім В.Гіруць-Русакевіч дарыла свае вершы, прысвечаныя малой радзіме, родным людзям, каханню і самому жыццю, а салісты Валожынскага РЦК  —  сугучныя ім песні на словы паэтэсы. Сустрэча атрымалася па-роднаму цёплай,шчырай, кранальнай.

У гэты ж дзень Валянціна Францаўна сустрэлася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання для пажыл людзей “ Мае гады  — маё багацце” СКБ в. Міхайлоўшчына (загадчык Н.Б.Копач).

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.