З Днём Вялікай Перамогі!

З Днём Вялікай Перамогі! З усімі прайшоўшымі і будучымі майскімі святамі вас, дарагія сябры!

Цвітуць каштаны, пеняцца сады,

І бэз аж хмеліць юныя галовы.

І не патрэбны, мабыць, маладым

У чароўную пару такую словы…

 

А тыя, зведаў  хто страшэнны пах

Вайны: пажарышчаў і цяжкіх ранаў,

Смяротных дымна-вогненых атак,

Гублялі дзе сяброў-аднапалчанаў,

 

Радзіму хто ад злыдня ратаваў

І да яе вяруўся пераможцам,

Той помніць, бэзам як салютаваў

Народ яму і ў горадзе, і ў вёсцы…

 

Бэз “расцвітаў” на танкавай брані,

Расквечваў і машыны, і  вагоны…

Ён урываецца нярэдка ў сны

Ссівелых ветэранаў і сягоння…

 

І зноў настаў прыгожы майскі час

І радуе ўсіх непаўторным  цветам.

Удзячны, ганарымся, любім вас,

Вы  той вясной прынеслі шчасце гэта,

 

Каб сёння  зноў свавольніца-вясна

Магла захмеліць юныя галовы.

Калі так  бэзава цвіце яна –

Гаворыць болей сэрца, а не словы.

 

*   *   *

Але ж… усе словы сэрцам вымаўляюцца,

Перш чым радочкам хораша павіцца.

Сябры мае! Няхай у вас збываецца

Ўсё, што жадаецца й павінна збыцца!

Ваша Валянціна  Гіруць-Русакевіч

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.