Юбілейны медаль пісьменнікам

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь міністр абароны нашай краіны ўзнагародзіў юбілейным медалём «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945» вялікую групу прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый. Сярод іх — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Барыс Даўгатовіч, Яўген Каршукоў, Леанід Лукша, Міхась Пазнякоў, Міхаіл Шыманскі. Гэтай адметнай узнагародай адзначаны іх вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне насельніцтва Беларусі. На іх творчым рахунку шматлікія ваенна-патрыятычныя творы, пастаянныя выступленні ў самых розных аўдыторыях, у тым ліку і вайсковых.

Раней гэтым юбілейным медалём былі ўганараваны пісьменнікі — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны: Васіль Гурскі, Анатоль Дзялендзік, Леанід Дзянісаў, Мікалай Іваноў, Іван Муравейка, Алесь Савіцкі, Анатоль Сульянаў, Уладзімір Федасеенка, Алесь Шашкоў.

Павел КУЗЬМІЧ

http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2015/05/19-2015.pdf