Юбілей адзначае Вольга Паршына!
Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шчыра і сардэчна віншуе паэтэсу Вольгу Мацвееўну Паршыну з 65-гадовым юбілеем. Вольга Паршына з’яўляецца аўтарам шматлікіх вершаў і таленавітым музыкантам. Яна аўтар паэтычных зборнікаў «Глаза души» і «От песни до песни».
Жадаем Вользе Мацвееўне здароўя, дабрабыту, жыццёвага аптымізму і бадзёрага творчага настрою!
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л.М. Крыванос