Янка Маўр: вандраванне па зорках
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў абласнога творчага конкурсу «Янка Маўр: вандраванне па зорках», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай дзіцячай літаратуры. Цырымонія прайшла ў межах Міжнароднага дня сям’і. У конкурсе прынялі ўдзел больш за дзвесце работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.
Суарганізатарам конкурсу стала Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ад імя кіраўніцтва аддзялення пераможцам і лаўрэатам у намінацыі “Літаратурная творчасць” былі ўручаны дыпломы і падарункі – кнігі з аўтографамі і віншаваннямі аўтараў – пісьменнікаў Міншчыны.
Завяршэннем урачыстага мерапрыемства стала экскурсія па экспазіцыях музея для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Фота Васіля ВЕСЯЛКОВА